Праваслаўныя адзначаюць Праабражэнне Гасподняе або Яблычны Спас

19 августа 2018

У праваслаўных сёння вялікае свята - Праабражэнне Гасподняе.

Згодна з Евангеллем, у гэты дзень Ісус Хрыстос паказаў сваю боскую сутнасць. Узяўшы з сабою 3 вучняў, ён падняўся на гару Фавор і змяніўся перад імі ў малітве. У гэты ж дзень сам Хрыстос даведаўся пра свой зямны зыход і паведаміў аб ім 3 апосталам.

Праабражэнне Гасподняе ў народзе вядома як Яблычны Спас. У гэты дзень у цэрквах прынята асвячаць садавіну і стравы з новага ўраджаю.