Сімвал Парыжа - у цэнтры Століна

2 июня 2018

Копія знакамітай Эйфелевай вежы з’явілася на Палессі. Яна ў 30 разоў меншая за арыгінал. Функцыя вежы перш за ўсё дэкаратыўная. Металічная канструкцыя вышынёй 11 метраў удала ўпісваецца ў ландшафтны дызайн гарадской плошчы. Зроблена копія Эйфелевай вежы столінскімі камунальнікамі. А вечарам яна падсвечваецца.

На вуліцах Століна сёлета з’явілася некалькі новых скульптурных і кветкавых кампазіцый. На думку камунальнікаў, гэта дазваляе падкрэсліць прыгажосць роднага краю і прывабіць больш турыстаў.