Сімвал гонару за краіну - флагшток - адкрылі ў Гомелі

18 сентября 2020
Сімвал гонару за краіну адкрылі сёння ў Гомелі. Флагшток вышынёй 60 метраў, на якім развіваецца дзяржаўны флаг памерам 6 на 12 метраў! Канструкцыя новага флагштока складаецца з шасці секцый з фланцавымі злучэннямі. Полка замацавана на спецыяльна распрацаваным паваротным механізме, які дазваляе флагу раздзімацца. Гомель стаў першым сярод абласных цэнтраў і другім пасля Мінска, дзе ўсталяваны такі высокі флагшток для дзяржаўнага флага.

Гэты флаг стаў сімвалам людзей, якія імкнуцца да стварэння Беларусі, сімвалам народа, які гатовы адстойваць свае духоўныя каштоўнасці і не дасць разбурыць усё тое, што было створана папярэднім пакаленнем беларусаў.