Сімфарок прагучаў на сцэне Палаца Рэспублікі

16 декабря 2016

Музычны перфоманс ад Прэзідэнцкага аркестра Беларусі і афіцыйнага трыб'ют-шоу групы "Металіка" адгрымеў гэтым вечарам у Мінску. Класічны метал і сімфанічны аркестр сустрэліся на адной сцэне, каб выканаць культавыя хіты амерыканскай хард-рок-групы "Металіка". Нашумелае шоу ужо паказвалі ў Крамлі, а вось для беларускіх меламанаў яно стала прэм'ерай. Каб увасобіць смелую музычную задуму ў жыццё, Прэзідэнцкі аркестр і запрошаная расійская рок-група правялі некалькі рэпетыцый.

З новага года праграма "Металіка-шоу" пад кіраваннем нязменнага дырыжора праекта Віктара Бабарыкіна адпраўляецца ў канцэртны тур. Першы горад у гастрольнай карце музыкантаў -   Масква.