Сімфонія руж - у выхадныя ў мінскім Батанічным садзе

22 июня 2018

Пад жывое выкананне аркестра прэзентуюць вялікую калекцыю яркіх кветак. Надзея, Ганна, і нават Таццяна… у пахучай экспазіцыі - сотні відаў руж. Сёлета яны распусціліся на два тыдні раней. У суботу падчас экскурсій таксама раскажуць, як правільна вырошчваць ружы і даглядаць іх.

Пазнавальныя прагулкі ладзяць у Батанічным садзе на працягу ўсяго летняга сезона. Неўзабаве можна будзе ўбачыць вялікую калекцыю лілей.