Сімфонія руж у гэтыя выхадныя ў сталічным батанічным садзе

23 июня 2018

Вялікую калекцыю яркіх кветак прэзентуюць пад гукі "жывога" аркестра. А мастацтва ствараць арыгінальныя кветкавыя кампазіцыі пакажуць прафесійныя і фларысты-пачаткоўцы. А заўтра алеі батанічнага саду ператворацца ў модны подыум пад адкрытым небам. Святочныя вобразы для нявест створаць майстры з розных краін.

Выбраць лепшы "квітнеючы" вобраз дапамогуць гледачы. Суправаджаць моднае дэфіле будзе музычнае шоу.