Сілы спецаперацый гэтымі днямі праводзяць камандна-штабныя вучэнні

13 марта 2013
У гэтых машынах рухаецца ўмоўны праціўнік. Гэта дыверсанты. Яны відавочна задумалі нешта нядобрае. І паколькі гэта вядома, прыйдзецца ўмяшацца. Нават па элементах маскіроўкі відаць: спецназ у дзеянні. Гэта контрдыверсійная аперацыя. Галоўная задача байцоў - здабыць стратэгічна важныя дакументы з уазіка. Праціўнік пераможаны, а байцы сіл спецыяльных аперацый хаваюцца ў глыбіні лесу так сама непрыкметна, як і з'явіліся.
У праграму вучэнняў умяшалася надвор'е. Напрыклад, нам не ўдалося зняць скачкі з самалётаў. Відовішча эфектнае, але ў снег у мірны час дэсантнікі не скачуць - гэта элементы бяспекі. Аднак без авіяцыі не абышлося. У справу ўступіў беларускі беспілотнік. 
Вызначыць плошчы, на якіх размешчаныя мабільныя брыгады, не бяруцца нават самі вайскоўцы. Гэта ўжо гаворыць аб маштабах вучэнняў. Дарэчы, менавіта маштабы добра відаць у камандным пункце. Тут на картах паказаныя асноўныя кірункі дзеянняў усіх удзельнікаў трэніроўкі. Але здымаць дакументы на камеру нельга. Сакрэтна. Усе дзеянні прадоўжацца да заўтра. Ужо ў 2 гадзіны дня будзе дадзеная каманда на збор.
Гаварыць пра тое, што гэтая трэніроўка - проста мужчынскія забавы нельга. Падрыхтоўка да галоўнай падзеі года - сумесных з Расіяй вучэнняў Захад-2013 - толькі набірае ход. І менавіта зараз важна не выпусціць нічога з вачэй, потым работа над памылкамі будзе дорага каштаваць.
Як гаворыцца, цяжка ў вучэнні, лёгка ў баі. Праўда лепш, каб бою і не было.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя