Сілы супрацьпаветранай абароны краін СНД правядуць трэніроўку

21 октября 2014

Сілы супрацьпаветранай абароны дзяржаў - удзельнікаў СНД аб'явілі аб правядзенні маштабнай трэніроўкі. Сваю баявую здольнасць пакажуць дзяжурныя разлікі зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў, пункты навядзення авіяцыі. Акрамя таго, нябесныя заняткі пройдуць прыкладна ў дваццаці розных экіпажаў паветраных суднаў войскаў ВПС Беларусі і Расіі. Галоўнае, па словах арганізатараў вучэнняў, - праверыць і ацаніць магчымасці своечасовага ўзаемадзеяння сіл супрацьпаветранай абароны краін СНД у баявых умовах. І, зразумела, павысіць узровень майстэрства ўсіх удзельнікаў.