Моцны вецер у Беларусі пашкодзіў дзясяткі пабудоў

23 марта 2019

Толькі ў Магілёўскай вобласці пацярпелі 17 населеных пунктаў.

Як адзначылі ў МНС, напярэдадні хуткасць паветраных  патокаў дасягала 25 метраў за секунду. У выніку стыхіі былі пашкоджаныя дахі дамоў і гаспадарчых пабудоў. Ратавальнікі выязджалі на месцы надзвычайных здарэнняў 12 разоў. Акрамя таго, і ў абласным цэнтры вецер  валіў дрэвы. Як паведамілі ў Магілёўэнерга, на зямлі апынуліся 13 апор ліній электраперадачы. Зрэшты, без святла населеныя пункты не засталіся - усе работы былі праведзены аператыўна.