Моцны вецер з парывамі да 14 метраў за секунду прагназуецца на заўтра
3 апреля 2020
Пры гэтым будзе цёпла - паветра прагрэецца да плюс 13 градусаў. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да мінус 3. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. У нядзелю будзе без ападкаў. Вецер заходні, паўднёва-заходні, умераны. На наступным тыдні значна пацяплее. Надвор'е возьме курс на вясну.