Моцны туман унёс свае карэктывы ў расклад Нацыянальнага аэрапорта Мінск

18 ноября 2016

Ад непагадзі затрымліваецца рэйс з Масквы. Бачнасць на дарогах не перавышае ста метраў. Сітуацыю ўскладняе галалёдзіца на трасах. Таму вадзіцелям сёння рэкамендуюць быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі, гэтак жа як і пешаходам. Менавіта пры такім надвор'і павялічваецца колькасць аварый. Тэмпература паветра сёння ў Беларусі паднімецца да плюс 4. Ападкаў не чакаецца.