Моцны снег і парывісты вецер - прагноз беларускіх сіноптыкаў

14 января 2017

Моцны снег і парывісты вецер. Такі прагноз на найбліжэйшыя дні ў беларускіх сіноптыкаў.

Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Сёння, як і чакалася, надвор'е складанае. На большай частцы нашай краіны снегапад, а на вуліцах горада снежная каша.  Асноўныя магістралі  не перастае прыбіраць камунальная тэхніка. Больш складаная сітуацыя ў дварах. Не лягчэй і пешаходам. Месцамі прайсці цяжка. Дзяржаўтаінспекцыя ўжо перайшла ва ўзмоцнены рэжым, каб гарантаваць бяспеку на дарогах пры любых умовах.

Непагодлівым будзе надвор'е і заўтра. Тэмпература паветра апусціцца да мінус 5 днём. Чакаюцца кароткачасовыя ападкі і галалёдзіца.