Моцны мароз у Беларусі, які прыйшоў на змену снегападам, надзвычайных здарэнняў не выклікаў. Аб гэтым паведамілі нашаму агенцтву ў Белэнерга і МНС. Снегапрыбіральная тэхніка працягвае працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
А прагноз на найбліжэйшыя дні несуцяшальны - слупкі тэрмометраў апусцяцца яшчэ ніжэй.
Аранжавы ўзровень небяспекі і штармавое папярэджанне сіноптыкі аб’явілі і на сёння. Невялікі снег чакаецца толькі ва ўсходніх раёнах Беларусі, аднак днём слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 20-ці.













