Моцны дождж абрушыўся на некаторыя раёны Мінска. Усходнюю частку стыхія не закранула

5 июня 2019

Напрыканцы аб надвор'і.  Моцны дождж і парывы ветру абрушыліся сёння на некаторыя раёны Мінска. Відавочцы гавораць аб падтапленні асобных участкаў дарог. Паводле інфармацыі МНС,  з-за стыхіі павалена некалькі дрэў. Ратавальнікі і Гідрамет папярэджвалі аб магчымых навальніцах у другой палове дня.  Што характэрна, усходнюю частку Мінска стыхія не закранула.