Моцныя ліўні з градам і навальніцамі прайшліся па Мінскай вобласці

12 июля 2017

Моцныя ліўні з градам і навальніцамі прайшліся мінулым вечарам па Мінскай вобласці. Перабоі з электрычнасцю зафіксаваны ў 65 населеных пунктах. У Салігорску размыла дарогі, затапіла паркоўкі і нават першыя паверхі некаторых будынкаў. У Слуцкім і Нясвіжскім раёнах моцны вецер пашкодзіў дахі дамоў. Там працягваюцца рамонтныя працы. А вось электразабеспячэнне ў вобласці аператыўна адноўлена.

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных навальнічных ліўняў і парывістага ветру абвешчаны ў сталіцы і Мінскай вобласці і сёння.