Моцна, ёміста і вельмі эмацыянальна. Прэзідэнт напярэдадні звярнуўся да беларускага народа і парламента

5 августа 2020
Ад пытанняў знешняй палітыкі, каляровых рэвалюцый да тэм цалкам прыземленых - зарплаты, пенсіі, адукацыя і будучыня суверэннай краіны. Прэзідэнт напярэдадні звярнуўся да беларускага народа і парламента. Моцна, ёміста і вельмі эмацыянальна. Такім атрымалася выступленне Аляксандра Лукашэнкі. Інфармацыйная стужка стракатала яркімі загалоўкамі і цытатамі Прэзідэнта. А гледачы  не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце  маглі ўбачыць усё на свае вочы, пачуць  з першых вуснаў. Многія такой магчымасцю скарысталіся. Пасланне Кіраўніка дзяржавы выйшла ў топ пошукавых запытаў у Google па Беларусі за 4 жніўня. З пазнакай "звышпапулярнасць". Пра акцэнты Паслання-2020  Вераніка Бута.

У беларускага народа няма права на памылку. Па сутнасці, гэтая думка стала ключавой Паслання ўзору 2020. Тут размова і пра эканоміку, бяспеку, сацдабрабыт кожнага з нас, пра суверэнітэт. Галоўнае зараз - кансалідацыя ўсіх беларусаў, каб працягваць будаваць моцную і незалежную краіну.

Вядома, будуем Беларусь у кантэксце міжнароднага парадку дня. Сёлета, мякка кажучы, хапіла праблем усім. Гандлёвае, палітычнае, інфармацыйнае супрацьстаянне паміж дзяржавамі.

Тут яшчэ і пандэмія алею ў агонь падліла. Прыярытэт нашай краіны ранейшы - шматвектарнасць і міралюбнасць. Ды і з вірусам спраўляемся без хаосу. Сістэму аховы здароўя працягнем умацоўваць з улікам новых рэалій. 

Барацьба з COVID-19: беларускі шлях


Так, не ўсё прайшло гладка ў гэты гарачы сезон. Недахопы выпраўлялі на хаду. Праверку на трываласць сістэма вытрымала годна. 

І захавалі эканоміку. Нават у няпростай сітуацыі прадпрыемствы працягвалі працаваць у адрозненне ад большасці краін свету. 

Плюс на падтрымку тых, хто меў асаблівую  патрэбу,  дадаткова з бюджэту выдзелілі паўмільярда рублёў. Беларусь застанецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай, а таму перадзел уласнасці ў планы не ўваходзіць. 

Эканамічны шлях Беларусі


Прэзідэнт акрэсліў і асноўныя контуры развіцця найбліжэйшай пяцігодкі. Задача - захаваць рабочыя месцы, не страціўшы даходы. Больш вырабляць і прадаваць на экспарт. Стаўка на імпартазамяшчэнне і кааперацыю. Расці штогод павінны на 3-4 %. 

З асноўнымі эканамічнымі тэзамі зараз шчыльна працуюць у профільным ведамстве. 

Спрацуем добра - узнімем зарплаты ўдвая, падтрымаем на годным узроўні і пенсіі. 

Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту: важна ўсё!

Асобна пра моладзь. Ганарымся пакаленнем, якое вырасла. Людзі неабыякавыя. Падтрымлівалі і будзем падтрымліваць, ствараць умовы, каб будучыню Беларусі будавалі разумныя і таленавітыя людзі. 

Прэзідэнт: каханую не аддаюць


Адкрытасць і шчырасць беларускага лідара падтрымлівала зала. Кожны пачуў тое, што хвалявала асабіста яго. І адказ на самае надзённае пытанне: ці выстаіць Беларусь у гібрыднай схватцы? Прэзідэнт у гэтым не сумняваецца. Бо краіна любімая, а яе не аддаюць. 

Словы Прэзідэнта, што сталі фінальным акордам Паслання 2020,  імгненна знайшлі водгук у інтэрнэце. Маладыя людзі ініцыявалі акцыю ў сацсетках, дзе размяшчаюць фота з эмацыянальным хештэгам.

Шлях даўжынёю  чвэрць стагоддзя, зроблены нашай краінай,  паказаў, што прыярытэты былі расстаўлены правільна. Беларусь мае намер прадоўжыць рухацца па сваім маршруце і далей.