Наймацнейшы лівень са шквалістым ветрам прайшоў сёння ў Магілёўскай вобласці

12 августа 2014
Тут стыхія ўсхадзілася каля 16 гадзін. Ліўнёўкі не змаглі справіцца з вялізнай колькасцю вады. У горадзе ўтварыліся некалькі спантаных азёр. Тралейбусы ўсталі ў доўгія чэргі. Машыны з цяжкасцю пераадольвалі водныя перашкоды. І атрымлівалася гэта не ва ўсіх. Адных спыніў гідраўдар, другіх - непрыметныя з-за вады перашкоды. У некаторых будынках адключылася электрычнасць. У горадзе ветрам паваліла некалькі дрэў. Агульная шкода ад стыхіі ўстанаўліваецца.