Асілак Кірыл Шымко ў адзіночку зрушыў з месца танк Т-26

5 октября 2013

Беларусы чарговы раз перапісваюць Кнігу рэкордаў Гінеcа. Вядомы ва ўсім свеце асілак Кірыл Шымко ў адзіночку зрушыў з месца танк Т-26. Тэхніка захавалася яшчэ з часоў Вялікай Айчыннай, таму ваенныя эксперты да задумы Кірыла спачатку паставіліся скептычна. Сам агрэгат важыць 8 тон. Аднак мінскі асілак нягледзячы на, здавалася б, невыканальную задачу ўсё-такі ўзяў вагу. Удалося працягнуць баявую машыну на некалькі метраў. Новы рэкорд Гінеcа зафіксаваў афіцыйны прадстаўнік.


Кірыл у адзіночку або ў пары з таварышам ужо рухаў з месца не толькі танкі, але нават самалёт Іл-76 і цэлы цягнік з пяці вагонаў. Спыняцца на дасягнутым Шымко не збіраецца.