Швейцарскія цягнікі на Беларускай чыгунцы

30 Кастрычніка 2013
У вагонарамонтнае дэпо хутка прыбудуць шэсць новых швейцарскіх цягнікоў. Менавіта яны будуць перавозіць балельшчыкаў чэмпіянату свету па хакеі. Цягнікі прыедуць у сталіцу ў лютым. Іх абкатаюць і затым уключаць у працу. Больш за ўсё ў раскладзе да чэмпіянату свету з'явіцца рэйсаў да станцыі Ждановічы. Новыя саставы будуць мець не чатыры, а пяць вагонаў. Пры гэтым для машыністаў умовы працы амаль не зменяцца.

Пасля заканчэння чэмпіянату свету ўсе закупленыя цягнікі заступяць на прыгарадныя і міжрэгіянальныя маршруты. Хутка экспрэс будзе ехаць па маршруце Мінск - Рудзенск, пазней у раскладзе з'явіцца цягнік і да Жлобіна.