Швецыя падзякавала Беларусі за садзейнічанне ў вяртанні больш чым 70 грамадзян каралеўства з Турцыі

2 апреля 2020
Словы падзякі на адрас Беларусі прагучалі ад Швецыі. Падчас тэлефоннай гутаркі кіраўнік шведскага МЗС Ан Ліндэ асабіста падзякавала міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею, калектыву знешнепалітычнага ведамства, а таксама авіякампаніі "Белавія" за садзейнічанне ў вяртанні больш чым 70 грамадзян каралеўства з Турцыі. Было адзначана цеснае і эфектыўнае супрацоўніцтва дзвюх краін у пытанні ўзаемнай дапамогі грамадзянам у вяртанні на радзіму. Міністры падкрэслілі важнасць салідарных падыходаў і сумесных намаганняў па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19, а таксама па прадухіленні доўгатэрміновых негатыўных наступстваў пандэміі для міжнароднага гандлю і адносін паміж краінамі.