Шумна і ярка беларусы развітваюцца з зімой і сустракаюць вясну Масленіцай

17 февраля 2018

Сёння ля сталічнага Палаца спорту разгарнуўся масленічны фуд-корт плошчай 4 тысячы квадратаў. Здзіўлялі не толькі разнастайнасцю начынак для бліноў, але і формамі, памерамі і нават колерам духмяных аладак. Прычым усе арт-кампазіцыі ядомыя. Дарэчы, нашы продкі лічылі, што ад таго, наколькі вясёлымі і сытнымі будуць гэтыя дні перад постам, залежыць поспех усяго года.

З зімой развітвалася і Юлія Токар. Бліны з тварагом, сырам і панкейкі з кляновым сіропам. З першага погляду і не зразумееш, што з духмяных пачастункаў. Кацярына Альхімовіч з залацістых аладак пабудавала вясковы падворак. На бярвенні дома – паўсотні “круглякоў”, калодзеж – з бліноў шакаладных, а зялёныя елкі – з адмысловага цеста.

Так шумна і весела ў самым цэнтры сталіцы развІтваюцца з зімой. Ля Палаца спорту - масленічны фуд-корт плошчай 4 тысячы квадратаў. Тут у кандытараў і шэф-повараў блінны чэлендж: здзіўляюць не толькі разнастайнымі начынкамі, але формамі, памерамі і нават колерам.

З бліноў стварылі і казачныя сюжэты: ля лукамор'я дуб зялёны, тут побач пень з грыбамі. А сустракае гасцей галоўная гаспадыня. Толькі на яе сукенку спатрэбілася 120 салодкіх аладак.

Калі маленькія мінчане частуюцца блінамі са смятанай, то суседзі з Масквы найперш спрабуюць з яблычным джэмам.

А пад бліны гарачая гарбата з тульскага самавара 19 стагоддзя. У калекцыі Сяргея Шылы – больш за сто паравых чайнікаў.

І якая ж Масленіца без зімовых забаў і гулянняў. Скамарохі, рыцары і госці кірмашу разам спявалі, танцавалі, у горад майстроў завіталі. А хто не паспеў сёння на бліны, ёсць яшчэ заўтра. У народзе гэты дзень называюць дараванай нядзеляй.