Шуміліна прымае ўдзельнікаў віцебскіх абласных занальных спаборніцтваў па футболе "Скураны мяч"

2 октября 2020

Шуміліна прымае ўдзельнікаў віцебскіх абласных занальных спаборніцтваў па футболе "Скураны мяч" сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На выхад у наступны тур прэтэндуюць 6 каманд з Сянно, Чашнікаў, Бешанковіч, Талачына і Шуміліна. Гульні праходзяць у дзвюх узроставых катэгорыях. На спаборніцтвах ёсць месца і таварыскім сустрэчам. Так, памерацца сіламі з хлопчыкамі вырашыла дзявочая каманда "Шуміліна Stars". Два гады запар дзяўчаты прывозяць серабро з рэспубліканскага фіналу "Скуранога мяча".

Абласны этап рэспубліканскага турніру па футболе "Скураны мяч" пройдзе з 15 па 25 кастрычніка ў Віцебску. Гуляць каманды будуць на новым футбольным манежы.