Штармавы вецер у Грузіі карэкціруе расклад беларускага аэрапорта

6 марта 2019

З Батумі сёння раніцай не змог вылецець борт, які накіроўваўся ў Мінск. Камандзір судна вырашыў адкласці палёт. Зараз мы бачым эксклюзіўныя кадры з аэрапорта ў Грузіі. Відаць, як вецер раскалыхвае пальмы. Пасажыры чакаюць вылету. Заложнікам сітуацыі апынуўся вядучы навін Арцём Міхаленка. Вось што ён паведаміў.

Затрымілваюцца рэйсы таксама з Кіева і Краснадара. Сам Нацыянальны аэрапорт Мінск працуе ў штатным рэжыме. Вылеты выконваюцца згодна з раскладам. Хоць вецер за апошнія суткі прыкметна ўзмацніўся і ў Беларусі.

МНС абвясціла штармавое папярэджанне. На большай частцы краіны парывы дасягаюць 22 метраў за секунду. Дрэнныя ўмовы надвор’я чакаюць найбліжэйшыя дні жыхароў Мінскай вобласці. Ратавальнікі рэкамендуюць беларусам не ставіць машыны каля дрэў.