Штармавое папярэджанне сіноптыкі прадоўжылі і на заўтра

26 мая 2020
У Беларусь прыйшло цяпло. З-за гэтага апошнія дні сіноптыкі аб'яўляюць штармавое папярэджанне. Яго прадоўжылі і на заўтра. У краіне - жоўты ўзровень небяспекі. Чакаюцца навальніцы, парывісты вецер і да плюс 21. Да выхадных яшчэ пацяплее, а кліматычнае лета прыйдзе ў краіну разам з каляндарным.