Штармавое папярэджанне прагназуецца на гэты ўік-энд

6 декабря 2013

Паўночнаатлантычны цыклон, які возьме ўладу над сталічным рэгіёнам, прынясе з сабой шквалісты вецер і завіруху. Тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 да 5 градусаў марозу. Акрамя гэтага, на дарогах чакаецца галалёдзіца. Месцамі снегавыя заносы.


Дзмiтрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гідраметэацэнтра: У суботу захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я. Часам снег, мяцеліца, ноччу чакаецца моцны снег. Захаваецца парывісты вецер да 15-20 метраў за секунду. Чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра.


Паніжэннем тэмпературы характарызуецца і пачатак наступнага тыдня. У дзённыя часы слупок тэрмометра апусціцца да мінус 6 градусаў, уначы пры праясненнях да мінус 12 марозу. У сувязі з цяжкімі кліматычнымі ўмовамі ДАІ раіць выконваць элементарныя меры засцярогі і па магчамасці адмовіцца ад паездак на ўласным аўто.


Станіслаў Салавей, старшы інспектар па асаблівых даручэннях АДАІ МУС Рэспублікі Беларусь: Калі ўсё-такі трэба сесці за руль, неабходна паклапаціцца аб сваёй бяспецы. Перш за ўсё ўключыць фары, захоўваць бяспечную дыстанцыю, выбіраць бяспечную хуткасць руху. На некаторых участках дарогі яна можа складаць не больш чым 40 кіламетраў за гадзіну.


Акрамя гэтага, ДАІ нагадвае аўтааматарам, што неабходна вельмі асцярожна паводзіць сябе на мастах і пуцеправодах. Па магчымасці не рабіць рэзкіх манеўраў і абгонаў пры інтэнсіўным патоку транспарту.