Штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі

11 января 2016

Штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі: паводле прагнозаў сіноптыкаў на наступныя суткі, беларусаў чакаюць завеі, вецер і галалёд, а на поўдні краіны яшчэ і туман. Камунальныя службы і МНС мабілізавалі ўсе сілы, вадзіцелям рэкамендуецца не карыстацца асабістым транспартам, пешаходам - быць вельмі ўважлівымі. У гэтыя хвіліны мінскія ўлады праводзяць экстранную нараду. За сітуацыяй сочыць наш карэспандэнт Уладзімір Каралёў (прамое ўключэнне).

"Хаўерам" палохаць не будзем, такія, як ён, цыклоны бываюць раз на 50 гадоў, так што асцерагацца начлегаў на трасах не варта. Але снежныя намеці на дарогах могуць з'явіцца, сіноптыкі прадракаюць, што больш за ўсё будзе пакутаваць аўтатранспарт.

Зрэшты, гэты панядзелак можна лічыць рэпетыцыяй. Каля паўдня сталіцу добра замяло, рух на гарадскіх артэрыях літаральна замер. Але ненадоўга. На барацьбу са снегам толькі ў Мінску сёння выйшла звыш 600 адзінак спецтэхнікі. Акцэнт - на галоўных магістралях сталіцы, небяспечных участках дарог і самых насычаных грамадскім транспартам вуліцах. Згодна з прагнозам сіноптыкаў, снегапады будуць бесперапынна ісці два дні.

У МНС нагадалі, што праз наліпанне мокрага снегу асаблівую ўвагу неабходна надаць ачыстцы дахаў жылых дамоў, вытворчых і іншых будынкаў ад лёду і снегу. Таксама неабходна праверыць і прывесці ў гатовасць мабільныя кацельні і аўтаномныя крыніцы электразабеспячэння. У Гаррэмаўтадары просяць паставіцца з разуменнем да таго, што дваровыя тэрыторыі тэхніка пачне расчышчаць у другую чаргу,

У гэтыя хвіліны ў сталічнай мэрыі праходзіць экстраннае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. Пра вынікі гэтай нарады вам распавядзем у 21 гадзіну ў эфіры інфармацыйнага канала "Панарама".