Шторм "Сіяра" накрыў Беларусь і прынёс непрыемнасці аўтамабілістам, пешаходам і камунальным службам

10 февраля 2020
Моцныя парывы ветру, мокры снег і галалёд. Шторм "Сіяра" накрыў Беларусь. Непагадзь са Скандынавіі сёння прынесла непрыемнасці аўтамабілістам, пешаходам і камунальным службам. Па ўсёй краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла хуткасны кантроль на дарогах. МНС папярэджвае аб небяспецы падзення дрэў і зрывах дахаў будынкаў. "Сіяра" ўжо паспела праявіць сябе ў многіх еўрапейскіх дзяржавах. Так, у Вялікабрытаніі, дзе са штормам сутыкнуліся першымі і далі яму назву, парывы ветру дасягалі 45 метраў за секунду.
Надзея Сербіненка пра сітуацыю са штормам у нашай краіне.