Шторм "Ксаўе" не прыйдзе ў Беларусь

6 октября 2017

У Беларусь шторм "Ксаўе" не прыйдзе, паведамілі сіноптыкі. Больш за тое, ужо ў суботу дажджоў стане менш. А моцны вецер, які сёння закране поўдзень краіны, аслабне. Гэтай ноччу будзе да 9-ці цяпла, днём да 14-ці. І як стала вядома, ацяпленне ў жылым сектары сталіцы пачнуць уключаць у пачатку наступнага тыдня.