Хэдлайнер сезона па колькасці арт-прэм'ер - Палац мастацтва. І на гэтым тыдні ён не пуставаў - адкрылі адразу 4 праекты. Жывапіс ад топавых мастакоў з-пад Гродна, экалагічныя тэмы ў арт-рамках і аўтарская кераміка - дакрануцца дазваляецца. А што даюць на тэатральных падмостках, чым здзіўляе галоўная арт-галерэя краіны? Прэм'еры культурнага тыдня ў аглядзе Лідзіі Заблоцкай.
Заўтра купалаўская "Паўлінка" зачыніць гэтыя дзверы на найбліжэйшы месяц і адправіцца ў заслужаны адпачынак. 101 сезон адыграны. Амаль. Перад "Паўлінкай" вырашылі сыграць "Жаніцьбу". Гогаль тут - прэм'ера.
"Неверагодная падзея" - чацвёртая ў адноўленай афішы Купалаўскага. Тэкст Гогаля даслоўна перачытаў на мове перспектыўны рэжысёр-эксперыментатар Данііл Філіповіч. Нядаўна атрымаў дыплом Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва. Імя рэжысёра не новае для сталічнага арт-асяроддзя. Да гэтага ставіў у Тэатры юнага гледача.
Цяпер Філіповіч афіцыйна рэжысёр Купалаўскага. Будзе ставіць максімальна эмацыянальныя рэчы з маладой трупай. Так, у "Жаніцьбе" 6 пачаткоўцаў 101 сезона. Галоўная роля - у 21-гадовай студэнткі Універсітэта культуры Маргарыты Гарбачовай.
Прэм'ера ўжо ў статусе адной з дзёрзкіх і паспяховых пастановак тэатра. "Жаніцьба" плануе гастролі па краіне ў наступным сезоне.
Беларускія тэатры вырашылі дастаць усю праўду жыцця з рускай класікі. "Дзядзька Ваня" афіцыйна атрымаў прапіску ў афішы Тэатра-студыі кінаакцёра. П'есу паводле Чэхава ўбачылі ажно тры разы на гэтым тыдні.
Трагікамічныя сцэны з вясковага жыцця - тэатральнай мовай юбіляра Яфрэмава. Падарунак гледачам ад народнага артыста Беларусі ў свае 70. Прачытаў і паставіў па класіцы, без эксперыментаў.
У трупе ўсе заслужаныя. Рэпеціравалі тры месяцы. З навінкі ў спектаклі - музычнае начынне ад топавага кампазітара краіны Леаніда Шырына.
Прэм'ерыць і Нацыянальны мастацкі. Прастора музея літаральна "ў агні" ад сакральных шэдэўраў з Веткі. Чатыры дзясяткі абразоў калісьці буйнога іканапіснага цэнтра сабраныя разам упершыню.
Расказваюць, як прыродныя катаклізмы адлюстраваліся ў ліках святых. Эксперты Веткаўскага музея вывучалі "агонь" у абразах 19 гадоў. Самі ж творы (тут намоленая "Маці Божая", разныя кіёты XIX стагоддзя і абвуглены архангел Міхаіл) адрэстаўраваны мінімальна.
У галоўны хол музея запусцілі юбілейныя "рэкі". Праектам ушаноўваюць акадэміста Волкава і постімпрэсіяніста Станюту. Замест толькі дзвюх "візітных" работ - пашыраная экспазіцыя да 140-годдзя з дня нараджэння.
Гэтыя работы дзесяцігоддзямі не бачылі не тое што гледачы, а самі музейшчыкі. Палотны з флёрам дакументалістыкі - знойдзеце на іх даўно страчаныя каштоўнасці краіны.
З запаснікаў у экспазіцыю 107 выключна беларускіх твораў. Азнаёміцца можна ўжо заўтра. Больш ідэй для арт-выхадных - на сайце Белтэлерадыёкампаніі.













