Штатныя стрэльбы

13 марта 2014

Танкісты сёння здаюць заключны экзамен пад Гроднам на Гожскім палігоне. Падчас фінальнага этапа для стральбы па мішэнях прымяняюцца баявыя снарады, так званая штатная стральба арт-выстралам. Падчас заняткаў сёння на палігоне таксама адпрацоўваюцца элементы ўзаемадзеяння некалькіх танкавых брыгад, у тым ліку ўсе этапы баявой падрыхтоўкі - ад загрузкі боепрыпасаў да непасрэдна дакладнай стральбы.


Сяргей Патапенка, камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі: Штогод у адпаведнасці з планам праводзяцца два разы на год такія мерапрыемствы. Экіпажы могуць выконваць любыя пастаўленыя задачы.


Для выпускнога экзамену танкісты правядуць і начныя стрэльбы.