"Штадлер Мінск" прадставіў першы цягнік для сталічнага метро

20 марта 2019

Тэма высокіх тэхналогій у гэтыя дні актыўна гучыць на ўсіх узроўнях. Умовы жыцця дыктуюць   неабходнасць быць у авангардзе сферы. Курс на IT-краіну быў зададзены Прэзідэнтам. Пэўныя крокі насустрач тэхналогіям абмяркоўвалі і напярэдадні падчас нарады. Сёння складана ўявіць сферу, якую   не закранула б лічбавізацыя.

Знак агульнага руху наперад - і перазагрузка транспартнай сістэмы. Так, першы цягнік для сталічнай падземкі   прадставіў "Штадлер Мінск". Гэта прынцыпова новы састаў. Прычым, задумка дызайнераў, каб знешні выгляд асацыяваўся з Мінскам і сталічнай падземкай. Зрэшты, тут усё з улікам выгоды і бяспекі. Сядзенні, якія паўтараюць форму чалавечага цела, скразныя пралёты і асобны выхад для эвакуацыі пасажыраў у тунэль. Ёсць на саставе і лічбавыя камеры вонкавага відэаназірання. Яшчэ па 4 - у кожным з вагонаў. Салоны абсталяваныя месцамі для падзарадкі мабільных тэлефонаў, а таксама абсталяваныя кандыцыянерамі. Словам, праект - увасабленне высокага тэхналагічнага ўзроўню і наступны прыпынак - IT-краіна, камфортная для кожнага з нас.

Які ён, цягнік будучыні, убачыла Анастасія Бенедзісюк. Паўгода - ад зваркі да запуску саставу. І вось яны, першыя самастойныя "крокі", пакуль на зямлі. Са швейцарскай дакладнасцю ў мінскую падземку "беларус" спусціцца ў 2020. Разам з ім парк сталічнага метрапалітэна папоўняць яшчэ пяць 4-вагонных саставаў. Праца над імі працягваецца ў цэхах завода. Пункт прызначэння - трэцяя лінія метро. Акрамя гэтага, ужо ўлетку тут пачнуць збіраць 5-вагонныя цягнікі. Сіні, белы і чырвоны - вобраз, які адпавядае мінчаніну і сталічнай геральдыцы. Нацыянальны каларыт распрацоўшчыкі захавалі і ўнутры вагона.

Усе сядзенні распрацоўшчыкі размясцілі звыкла ўздоўж бакавой часткі вагона, яны цалкам паўтараюць форму чалавечага цела. Па ўсім перыметры ёсць вось такія вертыкальныя поручні. Якія дазваляюць камфортна і ўстойліва адчуваць сябе чалавеку любога росту. Ну і ёсць вось такія вертыкальна замацаваныя сядзенні. Дзякуючы чаму з'яўляецца свабодная зона, дзе папросту можа змясціцца, напрыклад, каляска. Тут жа дадатковая опцыя - зараз у кожным вагоне можна будзе зарадзіць мабільны тэлефон. А пры наяўнасці інфраструктуры ў тунэлі яшчэ і скарыстацца вайфаем. Але, мабыць, топ навацый узначаліць асобны выхад пры эвакуацыі. Яго адразу ў двух крайніх вагонах, незалежна ад кірунку саставу, дыстанцыйна можа адкрыць машыніст. Праблем з выхадам не будзе: у новых цягніках ад галавы да хваста ўсе праходы скразныя. І гэта, дарэчы, дазволіць павялічыць пасажыраўмяшчальнасць адразу да 8 %.

Зялёнае святло сумеснаму праекту "Штадлер Мінск" і сталічнаму метрапалітэну было дадзена ў 2017 годзе. Сёння на заводзе дзякуюць за давер і ўпэўніваюць: такая праца - безумоўны плюс у і без таго поўным партфоліа. Тут вырабляюць 5 вагонаў за тыдзень, і 300 за год. З моманту ўзнікнення завода яго магутнасць вырасла больш чым у два разы. А разам з ёй у пяць разоў павялічыўся штат працаўнікоў. Зараз на прадпрыемстве пашыраюць фарбавальны цэх, зусім нядаўна прырос мехапрацоўкі і зваркі. І ўсё гэта рабочыя месцы. На інавацыйных пляцоўках. І да таго ж - высокапрыбытковыя. Сярэдняя зарплата - 2 тысячы рублёў.

Сёння гэта найбуйнейшы завод у структуры Штадлера, адзін з самых сучасных у Еўропе і ўнікальны для Беларусі. Працу швейцарскай кампаніі ў нашай краіне не раз ставіў у прыклад іншым замежным інвестарам Аляксандр Лукашэнка. Сучасная вытворчасць - вынік актыўных перамоў. І менавіта наш Прэзідэнт быў ініцыятарам стварэння сумеснага прадпрыемства. Не выпадкова. І менавіта такія вытворчасці, кампактныя і эфектыўныя, павінны стаць падмуркам ВУП Беларусі. 100 мільярдаў долараў да 2025 года. Патрэбныя прадпрыемствы з выразным бізнес-планам і бачаннем таго, каму і колькі гатовы прадаць. Падлічваючы і лагістыку, і выручку. А яшчэ абавязкова мабільныя. Той жа "Штадлер Мінск" са швейцарскімі інвестыцыямі адкрываўся пад выпуск чыгуначных вагонаў для рынку ЕАЭС. Туды планавалі прадаваць да 70 % ад аб'ёмаў. Праўда, кантрактаў ад "пяцёркі" апынулася не шмат, расійскі "Аэраэкспрэс" буйным заказчыкам так і не стаў. Прыклад дыверсіфікавання экспарту ў дзеянні - сабраныя за МКАД цягнікі ўжо прайшлі абкатку ў Нарвегіі, Славеніі... У жніўні адгэтуль з'едуць 12 сучасных трамваяў балівійскай акругі Качабамба.

Аднаго з такіх сяброў Петэр Шпулер прывёз з сабой ў Мінск. Бізнесмен з Бельгіі шмат чуў пра беларускія тэхналогіі і спецыялістаў. І ў першую чаргу, Люка Така цікавіць супрацоўніцтва ў сферах - хімічнай і сельскай гаспадарцы. У Беларусь ён прыехаў з выразным жаданнем: стварыць сумесную вытворчасць.

Пакуль у нашай краіне такіх невялікіх, але высокатэхналагічных вытворчасцяў (з разумнымі машынамі, кадрамі і ўмелым кіраваннем продажамі) як "Штадлер Мінск" не так і шмат. Таму Люк Так упэўнены: Беларусь можа стаць ціхай гаванню для швейцарскіх інвестыцый.