Шоу "Я ведаю!" ў гэтыя выхадныя вызначыць яшчэ аднаго суперфіналіста

2 февраля 2019

"Я ведаю!" зноў урываецца ў тэлерасклад для таго, каб вызначыць яшчэ аднаго суперфіналіста! Вырашыць рэспубліканскую тэлекантрольную ў эфіры Першага нацыянальнага канала краіны ў гэтыя выхадныя рызыкнуць сямікласнікі. Якога колеру алімпійскія кольцы, калі лінька ў птушак і ў якіх мэтах можна выкарыстаць энергію прыліваў. На гэтыя і многія іншыя пытанні прапаноўваем адказаць разам з самымі эрудзіраванымі знайкамі краіны. Для гэтага трэба ўключыць тэлеканал "Беларусь 1" сёння і заўтра ў 13:30. Нагадаем, што ўжо вызначаныя 6 суперфіналістаў з паралелі 5-ых і 6-ых класаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя