Шоу "Я ведаю!" на "Беларусь 1" сёння вызначыць яшчэ аднаго суперфіналіста

3 февраля 2019

"Я ведаю!" зноў урываецца ў тэлерасклад, каб вызначыць яшчэ аднаго суперфіналіста.

Рашыць рэспубліканскую тэлекантрольную ў эфіры Першага нацыянальнага канала рызыкнуць сямікласнікі. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова ўключыць тэлеканал "Беларусь 1" сёння ў 13:30. Нагадаем, што ўжо вызначаны 7 суперфіналістаў з паралелі 5-х, 6-х і 7-х класаў.