Шоу "Макаёнка, 9" - сёння вечарам на "Беларусь 1"

7 декабря 2019
Маладыя зоркі чэмпіянату свету па хакеі. 

Ужо 9 снежня Мінск прыме чэмпіянат свету па хакеі сярод моладзевых каманд у першым дывізіёне. Зборная Беларусі паспрачаецца за пуцёўку ў эліту. За імі ганяюцца топавыя клубы свету, а скаўцкія бюро пільна сочаць за кожнай гульнёй. Безальтэрнатыўнаму лідару моладзевай зборнай усяго 18 гадоў. Протас - лепшы бамбардзір "Прынц Альберт Райдэрс"  і Алег Качалоўскі - яшчэ адна зорка і форвард зборнай  падзеляцца сакрэтамі добрага хакея. А таксама Максім Свабода і Крысціна Кошалева - іх ведаюць і любяць, дзякуючы песням. Удзельнікі папулярнага праекта - у студыі "Макаёнка, 9" - не прапусціце сёння вечарам на "Беларусь 1".