Шоу "Дзень у вялікім горадзе" вяртаецца на экраны

20 января 2020
Пра што думаюць сучасныя жанчыны? Ужо заўтра праект "Дзень у вялікім горадзе" наладзіць  “перазагрузку”  на "Беларусь 1". Шоу вяртаецца на экраны пасля творчай паўзы. Праект змяняе час выхаду.  Замест дзённага эфіру  абмяркоўваць актуальныя для прыгожай  паловы  пытанні будуць у ранішнім.  Аўтарская каманда не толькі абнавіла кантэнт унутры праграм, але і падрыхтавала для гледачоў новае студыйнае афармленне. Пашыраюць і састаў вядучых, а значыць,  убачым на экране новыя твары.

Саша Снегіна, кіраўнік і шэф-рэдактар праекта "Дзень у вялікім горадзе". "Перазагрузка": " Нам, вядома, жадалася пабачыцца з нашымі гледачамі. Мы паўгода не былі ў эфіры. У абноўленай версіі праекта я ганаруся тым, што ў гэтай студыі вельмі камфортна, у гэтай студыі ёсць мора  магчымасцяў для цікавай падачы інфармацыі, для цікавых планаў. Мы пачнём з малога, але тое, што магчымасці і мабільнасць студыі нам дазваляе ўсё-такі  рабіць іншы малюначак, вось гэта, пэўна, найважнейшая заслуга".

Гадзінны прамы эфір парадуе  гледачоў інтэрактывамі і розыгрышамі прызоў. Вы самі можаце прапаноўваць тэмы, пра якія будуць гаварыць у ток-шоу. І такім чынам стаць сарэдактарамі і героямі "Дзень у вялікім горадзе". Першы выпуск "перазагрузкі" ацэнім заўтра ў 10:50.