Шоу барабаншчыкаў Stress у новай серыі праекта Нашы

26 июля 2013
Беларускія настаўнікі музыкі даказалі, што нават барабаны могуць стаць першай скрыпкай. Удзельнікі і трыумфатары папулярнага ўкраінскага тэлепраекта Украіна мае талент - шоу барабаншчыкаў Stress - эксклюзіўна ў новай серыі праекта Нашы.

Тры тыдні, якія перавярнулі іх жыццё і зрабілі папулярнымі не толькі ў Мінску, але і Кіеве. Як гэта - аказацца перад шматмільённай аўдыторыяй, і што засталося за кадрам шоу. Глядзіце праект Нашы сёння вечарам у інфармацыйным канале Панарама.