Шопінг паводле гродзенскіх традыцый

18 октября 2014
У гэтыя выхадныя больш за 3 сотні прадпрыемстваў з Прынёманскага краю гандлююць ля Чыжоўка-Арэны. Можна набыць садавіну, гародніну, мясную, малочную і рыбную прадукцыю, а таксама нехарчовыя тавары. Усяго больш за 20 тысяч квадратаў для пакупак і дэгустацый. Гандлююць пад жывую музыку - забаўную праграму забяспечваюць народныя калектывы. У наступныя выхадныя сезонную прадукцыю ля Чыжоўка-Арэны прапануе Мінская вобласць. Набыць гародніну і садавіну новага ўраджаю можна і ў кожным раёне сталіцы. Сезон рэспубліканскіх кірмашоў завершыцца 2 лістапада.