Шакаладны раяль, сукенка, пінгвіны, панды і зялёная капуста на выставе "Мастацтва шакаладу"

27 октября 2018

Раяль, сукенка, пінгвіны, панды і зялёная капуста - усё з сапраўднага шакаладу. Упершыню на выставе ў Мінску - шакаладныя экспанаты - не толькі як смачны прадукт, але і як матэрыял для скульптур, на якія спатрэбілася дзве з паловай тоны плітак. Усе экспанаты зроблены спецыяльна для беларускай экспазіцыі. Майстар-класы дапамогуць акунуцца ў чароўны свет шакаладу.

Выстава "Мастацтва шакаладу" ў рамках сусветнага тура наведала больш за 20 гарадоў свету, а цяпер - у Мінску.