"Капялюшны вернісаж" у Мінску

19 октября 2015

Яны вераць у актуальнасць капелюшоў... Арганізатары арт-праекта "Капялюшны вернісаж" трэці год запар прэзентуюць вялікую міжнародную выставу, дзе прапанаваны галаўныя ўборы рэтра-ўзораў, аўтарскія дызайны і аксэсуары. На фэшн-форум адправілася Наталля Бардзілоўская.

“Капялюшны вернісаж” - гэта 2 сотні вытанчаных і авангардных, сціплых і шыкоўных галаўных убораў з фетру, воўны, аксаміту, карункаў - на любы стыль, густ і да любога твару…

Тут абавязковы дрэс-код. Калі наведвальнік прыйшоў на выставу без капелюша - яго запрашаюць да люстэрка і прапануюць выбар. Зрэшты аўтары праекта - стылісты, якія могуць падказаць, якая мадэль пасуе менавіта вам, і распавесці ўсё пра гісторыю капелюшовай моды.

Гонар калекцыі - капелюшы, якім па сто гадоў. Кіраўнік праекта - сама “капялюшных спраў майстрыха” Марына Духан вось ужо гадоў 20 як збірае рэтра-экзэмпляры. Самыя ўнікальныя - тут, на выставе. Даваенны капялюш-накладка - яго насілі на патыліцы пад пышныя прычоскі. Пасляваенная аксамітны берэт ў іспанскім стылі (яго з задавальненнем сёння носіць 20-гадовая дачка калекцыянеркі). І - гонар збору - убор з пер’я!

На выставе - і сучасныя ўзоры капелюшоў. Работы дызайнераў з Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі. У экспазіцыі шырока прадстаўлена і наша краіна, хаця мастацтва капелюша па-ранейшаму застаецца “мастацтвам адзінак”. Марына Духан - нацыянальны лідар капялюшнага дызайну - у прафесію прыйшла, натхнёная “кацялком” Чарлі Чапліна.

У яе асабістым гардэробе - за сотню капялюшыкаў.

Ірына Кацэвіч, стыліст, суарганізатар выставы: "Зараз любяць шыракаполыя капелюшы - маладыя дзяўчынкі. Яны падыходзяць не толькі да сукенак але і да джынсаў - да чаго заўгодна. Калі маленькі капялюшык-таблетачка патрабуе паліто, касцюм. Далікатны, строгі вобраз. А шыракаполая з каўбойскімі ботамі шырокімі штанамі - да хіпоў маюць прамое дачыненне, іх не баяцца насіць і ў горадзе".

Зрэшты, не толькі выстава - будзённыя гарадскія вуліцы ўсё часцей становяцца подыумам з лэдзі ў капелюшах! Здаецца, капялюш - модны і да месца ў любым ўзросце, пры любой сітуацыі.