Школы ўсё часцей карыстаюцца планшэтамі і акулярамі віртуальнай рэальнасці

14 сентября 2018

Акцэнт на ІТ. Сталічныя школы на занятках, акрамя сшыткаў і падручнікаў, усё часцей карыстаюцца планшэтамі і акулярамі віртуальнай рэальнасці. Напрыклад, у 37-й гімназіі Мінска анлайн вывучаюць гісторыю. На інтэрактыўнай дошцы можна складваць археалагічныя пазлы, а прагуляцца па старадаўніх вуліцах сярэдневяковых гарадоў можна проста ў класе.

Лічбавыя тэхналогіі выкарыстоўваюць як школы, так і дзіцячыя садкі. Распрацоўкай дадаткаў дапоўненай рэальнасці займаюцца ў цэнтры развіцця адукацыі. Сёлета перакваліфікацыю прайшлі больш як сотня педагогаў.