Абнаўленне да пачатку восені - традыцыя з карысным эфектам. Бо вучыцца ў свежых інтэр'ерах і з новым абсталяваннем ўдвая прыемна. Пра падрыхтоўку да 1 верасня - Аляксей Кандраценка.
Паўтара тыдня да пачатку новага навучальнага года! Менавіта ў гэтыя жнівеньскія дні ўсе гарадскія і сельскія школы рамантуюць і абнаўляюць навучальныя класы і тэхнічныя памяшканні. Многія пасля такой мадэрнізацыі і не пазнаць. Сярод іх - чацвёртая сярэдняя школа Чэрвеня - найбуйнейшая ў раёне. Новы яркі фасад і дах, абноўленыя бегавыя дарожкі на стадыёне, добраўпарадкаваная тэрыторыя з новай тратуарнай пліткай. Свежы імідж і ў інтэр'ераў навучальнай установы. Новая мэбля ў класах. Увогуле, падрыхтаваліся грунтоўна! Зрэшты, і да арганізацыі вучэбнага працэсу тут падышлі па-новаму.
У камфортных умовах выхоўваюцца і развіваюцца і самыя маленькія жыхары Чэрвеня
У дзіцячым садку № 6 сваё ноу-хау - тут з'явіўся клас харэаграфіі і фітнесу. Вось дзе і крэатыў, і здаровы лад жыцця, і эстэтыка!Але больш за ўсё выхаванцам дзіцячага садка да спадобы новыя дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, якія зараз літаральна патанаюць у кветках. Азеляненне - заслуга саміх работнікаў дашкольнай навучальнай установы.
У самім горадзе Чэрвень будуюць дамы ў новым мікрараёне, куды пераедуць і маладыя сем'і
Таму тут жа ўзводзяць і новы дзіцячы садок на 230 месцаў. Адначасова вырашаецца і кватэрнае пытанне мясцовых педагогаў.Абнаўляецца не толькі нерухомасць, але і транспарт. Для таго каб падвозіць дзяцей да месца вучобы, у вобласці дадаткова закупілі 40 новых школьных аўтобусаў. А пакуль яшчэ працягваецца падрыхтоўка да 1 верасня, у сістэме адукацыі цэнтральнага рэгіёна ўжо думаюць, як правесці прэм'еры 2021 года, калі пабудуюць новыя школы ў Смалявічах і Стоўбцах.













