Школы, ліцэі і гімназіі Беларусі пачнуць навучальны год з урока Я - грамадзянін Беларусі

2 сентября 2013

У школах, ліцэях і гімназіях Беларусі - новы навучальны год пачнецца з першага ўрока Я - грамадзянін Беларусі. У госці да школьнікаў прыйдуць ветэраны і прадстаўнікі мясцовых улад, каб распавесці аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі, станаўленні беларускай дзяржавы і памятных гістарычных датах. Асноўная задача гэтага ўрока - фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму. Сёлета за парты сядуць 915 тысяч дзяцей, з якіх амаль 100 тысяч - першакласнікі.