Школу №172 горада Мінска наведалі Антон Кушнір і Ала Цупер

10 марта 2014
Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 172-ую мінскую школу наведалі Антон Кушнір і Ала Цупер. Спартсмены сустрэліся са школьнікамі і адказалі на пытанні, якія цікавяць іх. Гаварылі не толькі пра Алімпіяду і залатыя медалі, але і пра маючыя адбыцца выбары. Чэмпіёны падкрэслілі, што, нягледзячы на статус і дасягненні, удзел у выбарах - гэта грамадзянскі абавязак кожнага беларуса. Дыялогу з кумірамі дзятва была вельмі рада. Бо шанец пагутарыць з алімпійскімі чэмпіёнамі і атрымаць ад іх запаветны аўтограф выпадае не кожнаму школьніку.

Прадоўжыўся візіт у актавай зале. Тут прайшла сустрэча мясцовага кандыдата ў дэпутаты з жыхарамі раёна. Антон Кушнір і Ала Цупер таксама адказалі на пытанні ўсіх жадаючых.