У сталіцы ля буйных універмагаў адкрыліся дадатковыя павільёны з абуткам, рукзакамі, канцылярскімі і трыкатажнымі таварамі. Некалькі дзясяткаў школьных кірмашоў з прымерачнымі працуюць у кожным раёне горада. Больш за паўсотні магазінаў прапаноўваюць пашыраны асартымент адзення, абутку і школьных прылад. У магазінах аформілі 70 куткоў першакласнікаў, дзе дэманструюць, што павінна быць у самых юных вучняў.
Да 29 жніўня ў буйных гандлёвых цэнтрах сталіцы праходзіць дабрачынная акцыя "Партфель першакласніка". Ля аддзелаў з канцтаварамі ўсталяваны спецыяльныя скрыні, у якія збіраюць школьныя прылады. Пасля рэчамі, сабранымі падчас акцыі, напоўняць рукзакі і раздадуць першакласнікам са шматдзетных і няпоўных сем'яў.













