Школьныя кірмашы будуць працаваць да 10 верасня

29 июля 2015

Сарафаны з люстэркам, пінжакі са скуранымі ўстаўкамі і блузкі з карункамі. Гэта школьная мода новага сезона. Для аздаблення класічных касцюмаў, спадніц, камізэлек выкарыстоўваюць аксамітавую тасьму, металічную фурнітуру, гіпюр, рамяні. Школьныя кірмашы і гандлёвыя цэнтры стракацяць уборамі для сучасных вучняў. Дарэчы, да 10 верасня будуць працаваць і дадатковыя павільёны з адзеннем і школьнымі прыладамі.

Аляксандра Драгун раскажа, у чым сёлета вучні пойдуць па веды. Алена Гваздовіч ведае, якое адзенне спадабаецца вучням. Больш за 20 гадоў стварае модныя ўборы для школьнікаў. Памятае, як раней на салігорскай фабрыцы выпускалі ўсяго чатыры мадэлі дзелавога стылю. Сёння – больш за сотню. І гэта толькі для дзяўчынак.

На салігорскай фабрыцы з сакавіка ўвасабляюць дызайнерскія задумы. Праца над сёлетняй школьнай калекцыяй завершана. Пашылі больш за 190 тысяч убораў. Апранаюць не толькі беларускіх, але і расійскіх вучняў.

Толькі ў гэтым гандлёвым цэнтры для вучняў больш за 40 мадэляў школьнага адзення. Касцюмы як строгія – класічныя, так і са скуранымі ўстаўкамі, аксамітнай тасьмой і замкамі. Блузкі – урачыстыя і на кожны дзень з камбінаваных тканін.

Сёлетні трэнд – касцюмы з бавоўны і эластану. У такіх мадэлях штаны завужаныя. У камплекце з пінжаком выглядае стыльна і падыходзіць як у якасці школьнага адзення, так і паўсядзённага. Ствараюць вобразы для хлопчыкаў у так званым стылі кэжуал.

Хоць да новага навучальнага года больш за месяц, але Максім Кваша ўжо збіраецца ў школу. З маці пераканаліся, што лепш не адцягваць паход па магазінах на апошнія дні жніўня. Таму завіталі ў гандлёвыя цэнтры Салігорска.

Акрамя куткоў першакласніка, канцылярскага, аддзелаў адзення і абутку працуюць дадатковыя плошчы – так званыя школьныя кірмашы на свежым паветры ля гандлёвых цэнтраў.

У кожным раёне Мінскай вобласці школьныя кірмашы будуць працаваць да 10 верасня. А ў жніўні павільёнаў для гандлю стане больш. Сабрацца да навучальнага года можна і больш эканомна дзякуючы распрадажам і скідкам.