Школьныя тэрыторыі пад асаблівай увагай ДАІ

30 августа 2016

Вадзіцеляў, якія парушаюць правілы прыпынку і стаянкі побач са школамі і дзіцячымі садамі, будуць штрафаваць або эвакуіраваць іх аўто. Сумежныя тэрыторыі навучальных устаноў пад асаблівай увагай ДАІ.

Толькі на штрафстаянку Маскоўскага раёна сталіцы штодзень дастаўляюць каля сямі дзясяткаў машын такіх парушальнікаў. Падрабязна Аляксандр Харавец.

Сярэдзіна працоўнага дня, Малінаўка, сумежная тэрыторыя школы № 215. І хаця першыя лінейкі стартуюць толькі заўтра, прама пад знакам, які забараняе нават прыпынак, стаяць некалькі легкавушак.

Прыпаркаваныя побач з пешаходнымі пераходамі аўто ствараюць рэальную пагрозу як вадзіцелям, так і пешаходам. Яны проста абмяжоўваюць агляд удзельнікам дарожнага руху. Дарэчы, мінімальны штраф за такое парушэнне – 21 рубель. На думку Віктара Лобаса, менавіта праз такіх вадзіцеляў і здараюцца аварыі з удзелам школьнікаў. Бацька дваіх дзяцей прызнаецца, да такіх аўтаўладальнікаў у яго асобныя адносіны.

Перад пачаткам вучэбнага года аўтаінспектары праводзяць шматлікія рэйды па выяўленню вадзіцеляў, якія паркуюцца з парушэннем правілаў побач са школамі і дзіцячымі садкамі. Вось і ў нашым выпадку перш чым эвакуіраваць машыну, тэлефануюць яе ўладальніку. Праз хвіліну з'яўляецца маладая дзяўчына. На пытанне, чаму пакінула аўто там, дзе нельга, гаворыць, што так ёй больш зручна.

Да наступнага парушальніка правілаў дарожнага руху інспектары ДАІ так і не змаглі дазваніцца. Таму яго аўто адпраўляюць на штрафстаянку.

Толькі ў Маскоўскім раёне сталіцы штодзень аўтаінспектары эвакуіруюць каля сямі дзясяткаў машын, якія стаяць з парушэннем правілаў. Акрамя таго, зараз ДАІ праводзіць аперацыю «Увага, дзеці», аднак не ўсе вадзіцелі ведаюць пра гэта.

Таксама ў першыя дні навучальнага года інспектары ДАІ і дружыннікі будуць дзяжурыць побач з нерэгулюемымі пешаходнымі пераходамі каля школ. І дапамогуць вучням перайсці дарогу. А заадно напомняць і правілы, каб аварый з удзелам школьнікаў было як мага менш.