Школьныя партфелі атрымалі ў падарунак дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак са шматдзетных сем'яў

26 августа 2015

Сёння свае першыя школьныя партфелі атрымалі ў падарунак дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак са шматдзетных сем'яў. У ранцах ужо ёсць усё, што неабходна першакласніку, - ад сшыткаў і альбомаў для малявання да пеналаў з поўным камплектам алоўкаў і ручак. Сімвалічнае ўручэнне партфеляў стала пачаткам вялікага дабрачыннага марафону, які прадоўжыцца да сярэдзіны верасня. За гэты час ідэйныя натхняльнікі праекта - сталічная арганізацыя самага моладзевага саюза краіны і Беларуская праваслаўная царква - плануюць падрыхтаваць да школы дзяцей з больш чым паўсотні сем'яў.

Арганізатары падкрэсліваюць: сённяшняе мерапрыемства, якое прайшло ў храме Уваскрэсення Хрыстовага, - толькі пачатак маштабнага марафону. Да новага навучальнага года свае першыя партфелі ад валанцёраў атрымаюць тысячы хлопчыкаў і дзяўчынкі са шматдзетных і няпоўных сем'яў, а таксама выхаванцы дзіцячых дамоў.