Школьныя алімпіяды з гэтага года будуць праходзіць па новых правілах

25 ноября 2019
Зараз абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы будзе арганізоўваць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, які займаецца цэнтралізаваным тэсціраваннем. За месяц да конкурсу распрацоўшчыкі павінны перадаць заданні ў РІКВ, дзе яны будуць захоўвацца ў сейфах да алімпіяды. Толькі ў дзень спаборніцтваў бланкі даставяць у школы. Таксама з журы выключаныя педагогі, якія рыхтуюць каманды і ўдзельнікаў. Нагадаем, увесну на алімпіядзе па геаграфіі 11-класнік з Ліды даказаў, што некаторыя ўдзельнікі загадзя ведалі ўмовы інтэлектуальнага конкурсу.