Новы навучальны год вось-вось пачнецца, і вучні да яго гатовы. Напярэдадні першакласнікі Гомельскай вобласці з рук актывістаў БРСМ атрымалі свае першыя партфелі. Валанцёры на працягу месяца збіралі ў гандлёвых цэнтрах карысныя рэчы. Першыя 25 школьных камплектаў перадалі вучням горада Веткі. Усяго адрасную падтрымку ў рамках акцыі "У школу з добрым сэрцам" атрымаюць больш за 260 маленькіх жыхароў рэгіёна. Гэта амаль удвая больш, чым летась. Асаблівая ўвага шматдзетным, няпоўным, а таксама сем'ям, што трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.
У праграме ўрачыстых уручэнняў таксама святочныя канцэрты і забаўныя праграмы для дзяцей. Збор школьных прылад прадоўжыцца да 15 верасня.













