Школьныя канікулы ў аквапарку

16 октября 2014

Кіраўніцтва Лебядзінага распрацавала цэлую серыю спецыяльных праграм для школьнікаў. Дзеці могуць адпачываць у комплексе арганізаванымі групамі адзін або некалькі класаў. Кошт такога адпачынку пачынаецца ад 200 тысяч. Праграма прадугледжвае і цэнтралізаванае харчаванне. Дарэчы, дзяцей змогуць забраць ад школы. Калі яна знаходзіцца не далей, чым за пятнаццаць кіламетраў ад Мінска.


Дарэчы, ужо з самага пачатку працы аквапарка цэлымі групамі туды прыязджаюць школьнікі з усёй Беларусі.